Прадстаўляем Gallery – кампактную, разумную і хуткую фота- і відэагалерэю ад Google, якая дапаможа вам:  
  
  ✨ знаходзіць фота хутчэй дзякуючы іх аўтаматычнаму ўпарадкаванню;  
  😎 выглядаць на ўсе сто, выкарыстоўваючы аўтакарэкцыю і іншыя інструменты рэдагавання;  
  🏝️ эканоміць трафік і месца на прыладзе за кошт невялікага памеру праграмы і магчымасці працаваць у пазасеткавым рэжыме.  
  
  АЎТАМАТЫЧНАЕ ЎПАРАДКАВАННЕ  
  
  Па начах Gallery будзе аўтаматычна аб'ядноўваць вашы фота ў групы: людзі, сэлфі, прырода, жывёлы, дакументы, відэа і фільмы.  
  Gallery дапамагае ўпарадкаваць файлы, каб вы трацілі менш часу на пошук патрэбнага фота і маглі хутчэй падзяліцца ўспамінамі з сябрамі і блізкімі.*  
  
  АЎТАКАРЭКЦЫЯ  
  
  У Gallery ёсць зручныя інструменты рэдагавання, напрыклад аўтакарэкцыя, з дапамогай якіх можна палепшыць якасць фота адным дотыкам.  
  
  ПРАЦА З ПАПКАМІ І SD-КАРТАМІ  
  
  Папкі дазваляюць упарадкоўваць фота па сваім жаданні. Пры гэтым вы можаце лёгка праглядаць і капіраваць файлы, а таксама перамяшчаць іх паміж SD-картамі і прыладай.  
  
  ПРАДУКЦЫЙНАСЦЬ  
  
  Gallery займае мала месца на прыладзе, што дазваляе захоўваць больш фота. Акрамя таго, праграма выкарыстоўвае менш памяці і не запавольвае працу тэлефона.  
  
  ПРАЦА Ў ПАЗАСЕТКАВЫМ РЭЖЫМЕ  
  
  Праграма Gallery аптымізавана для працы ў пазасеткавым рэжыме, што дазваляе лёгка ўпарадкоўваць і захоўваць усе фота і відэа і пры гэтым эканоміць трафік.  
  *групаванне твараў даступнае не ва ўсіх краінах